Выпушчана ў абарачэнне паштовая прадукцыя з серыі "Дасягненні беларускай медыцыны"

Друкаваная версія
19.06.2020

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі сёння выпусціла ў абарачэнне паштовую марку і канверт "Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі" з серыі "Дасягненні беларускай медыцыны".

У аснове маркі і на канверце «Першы дзень» - лагатып Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект. Дызайн паштовай прадукцыі Алены Мядзведзь.

Падрабязнасці на сайце РУП "Белпошта"