Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

Друкаваная версія
20.02.2020
Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы
    

        У рамках правядзення адзінага дня інфармавання Міністр сувязі і         інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Крычава ». Правёў сустрэчу з навучэнцамі 10-11 класаў гімназіі і ў         даступнай форме паведаміў аб асноўных пытаннях заяўленай тэмы          «Транспартны комплекс Рэспублікі Беларусь: стан і перспектывы яго  развіцця », а затым адказаў на пытанні навучэнцаў, якія датычыліся службы ў войску, запатрабаванасці розных прафесій, развіцця інфармацыйных  тэхналогій у Беларусі.     

    Пасля адказаў на пытанні Канстанцін Канстанцінавіч уручыў дырэктару школы Панцілеевай Г.А. тэматычную паштовую марку, якая зойме асаблівае месца ў экспазіцыі, прысвечанай памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

    Затым Кіраўнік Мінсувязі сустрэўся з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Крычаўскага занальнага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белтэлекам" і Крычаўскага ўчастка паштовай сувязі Магілёўскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта». Пасля разгляду асноўных пытанняў дня інфармавання адбыўся дыялог з працоўнымі калектывамі, міністр адказваў на пытанні, задаваў іх, удзельнічаў у абмеркаванні надзённых і перспектыўных пытанняў.

    Таксама ў гэты дзень у раённым выканаўчым камітэце Канстанцін     Канстанцінавіч правёў прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым уключэннем «прамой тэлефоннай лініі».