Міністр сувязі і інфарматызацыі здзейсніў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць

20 сакавіка Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў аб'екты сувязі, якія знаходзяцца ў г. Бабруйску і Бабруйскім раёне, азнаёміўся з арганізацыяй працы работнікаў. Сустрэўся з дырэктарамі Магілёўскіх філіялаў РУП РУП «Белтэлекам» і «Белпошта», кіраўніцтвам і працоўнымі калектывамі Бабруйскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» і Бабруйскага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам».

Разгледжаны ход рэалізацыі комплекснага плана мерапрыемстваў і галіновага плана па развіцці г.Бабруйска і Бабруйскага раёна на 2018 - 2020 гады, абмеркаваны далейшыя перспектыўныя напрамкі работы ў сферы дзейнасці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця і павышэння эфектыўнасці дзейнасці падпарадкаваных арганізацый.

Неабходна адзначыць, што дзяржаўны сацыяльны стандарт у галіне паштовай і электрасувязі ў г. Бабруйску і Бабруйскім раёне выконваецца, у прыватнасці заявы на ўстаноўку тэлефона з тэрмінам задавальнення больш за 1 год адсутнічаюць; забяспечана магчымасць аказання паслуг шырокапалоснага доступу ў сетку інтэрнэт у кожным населеным пункце з насельніцтвам 300 жыхароў і вышэй; тэлефанізаваныя ўсе пункты аховы здароўя, у тым ліку ў аграгарадках; гарадах Бабруйску, Клічаве, г.п. Глуску, а таксама ў сельскіх населеных пунктах, дастаўка пошты ажыццяўляецца 1 раз у дзень не менш за 5 дзён на тыдзень.

Абаненцкая база, падлучаных да IMS платформы дасягнула ўзроўню 92,1 тысячы, працэнт пранікнення тэхналогіі GPON у гарадскую шматкватэрных забудову складае 99,5%, агульная колькасць абанентаў сеткі GPON - 74,6 тысячы, узровень лічбавізацыі - 100%.

Работнікамі Бабруйскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі абслугоўваюцца 432 населеныя пункты з агульнай колькасцю насельніцтва 262,5 тыс. чал. (з іх 429 сельскіх), у тым ліку 207 сельскіх населеных пунктаў Бабруйскага раёна з колькасцю насельніцтва 16,7 тыс. чалавек і г. Бабруйск з колькасцю насельніцтва 217,5 тыс. чалавек.

Плошча тэрыторыі Бабруйскага РУПС (уключаючы Клічаўскі і Глускі раёны) складае 4 824,8 кв км, колькасць арганізацый, якія абслугоўваюцца - 1 195.