Аб'яднаны стэнд Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на «BUDEXPO 2018»

21-24 сакавіка 2018 г. у Мінску праходзіць XXI Міжнародная спецыялізаваная выстава "BUDEXPO 2018.». Аб маштабах і значэнні выставачнага праекта сведчыць насычаная дзелавая праграма мерапрыемства: у рамках спецыялізаванай выставы адкрыта I Нацыянальная будаўнічая выстава і I Беларускі будаўнічы форум «Інавацыі ў будаўніцтве».

Арганізатары выставы-форуму - Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва - нацэлены на пошук эфектыўных рашэнняў для развіцця будаўнічай галіны; атрыманне актуальнай інфармацыі ад айчынных і замежных вытворцаў, а таксама аўтарытэтных экспертаў аб сучасных будаўнічых матэрыялах, тэхналогіях і паслугах.

Новае гучанне XXI Міжнароднай спецыялізаванай выставе «BUDEXPO 2018» надаў маштабны аб'яднаны стэнд Міністэрства сувязі і інфарматызацыі пад агульнай назвай «Разумны дом». У калектыўнай экспазіцыі прынялі ўдзел: РУП «Белтэлекам», ААТ «Гіпрасувязь», ААТ «Прамсувязь», ААТ «Белсувязьбуд», УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі».

 Актуальнасць тэмы з'явілася цэнтрам увагі ўдзельнікаў I Беларускага будаўнічага форуму «Інавацыі ў будаўніцтве». У рамках секцыі «Інтэлектуальныя будынкі» прадстаўнік РУП «Белтэлекам» прадставіў прэзентацыю на тэму «Вопыт укаранення і эксплуатацыі сістэмы «Разумны дом» у жылых шматкватэрных будынках Рэспублікі Беларусь». Разглядаліся віртуальныя сеткі, інтэлектуальныя будынкі ў рамках пабудовы і інтэграцыі канцэпцыі «разумнага горада». Абмяркоўваліся бесправадныя воблачныя рашэнні для інтэлектуальнага кантролю і кіравання расходам электраэнергіі.

ААТ «Гіпрасувязь», у прыватнасці, прадставіла на выставе «Уніфікаваную сістэму кіравання кантролю і ўліку інфармацыі інжынерных сістэм інтэлектуальных будынкаў», якая прызначана для дыстанцыйнага кіравання інжынернымі сістэмамі збудаванняў, аўтаматычнага ўліку і кантролю расходу спажываемых рэсурсаў, рэагавання на змены стану датчыкаў і выканаўчых прылад, а таксама для забеспячэння бяспекі, камфорту людзей.

На выставе адзначана, што дадзеная сістэма можа быць прыменена ў прамысловым і жыллёвым будаўніцтве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, у паліўна-энергетычным комплексе, водазабеспячэнні, а таксама ў якасці сістэмы бяспекі. Сярод яе пераваг - магчымасць аптымізацыі выдаткаў на эксплуатацыю і тэхнічнае абслугоўванне інтэлектуальных будынкаў, а таксама магчымасць адмовіцца ад стварэння ведамасных сістэм, збору і ўліку інфармацыі выкарыстоўваемых энергарэсурсаў. У 2018 г. плянуецца рэалізацыя пілотнага праекта і распрацоўка неабходных тэхнічных нарматыўна-прававых актаў, а ў далейшым - поўнамаштабнае ўкараненне сістэмы ў маштабе рэспублікі.

Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі прадстаўляе Лабараторны стэнд «Разумны дом», які прымяняецца ў арганізацыі навучальнага працэсу ва ўстанове адукацыі, з мэтай мадэлявання працэсаў аўтаматызацыі жылля і будынкаў для вырашэння задач забеспячэння бяспекі, эканоміі электраэнергіі і расходу вады, павышэння камфортнага знаходжання чалавека ў памяшканні.