Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку з серыі «Гарады Беларусі»

Друкаваная версія
25.06.2020

28 чэрвеня 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Шклоў» з серыі «Гарады Беларусі», наклад якой складзе 36 тысяч.

Дызайн маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Яўгеніі Бядонік.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 4 Шклова Магілёўскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта»