Адбылося міжсесійнае пасяджэнне беларускай часткі Сумеснага Беларуска-Ізраільскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

Друкаваная версія
25.06.2020

25 чэрвеня 2020 года Мінсувязі пад кіраўніцтвам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульгана К.К. адбылося міжсесійнане пасяджэнне беларускай часткі Сумеснага Беларуска-Ізраільскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

У гэтым міжсесійным пасяджэнні з дапамогай відэаканферэнцсувязі прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль Вараб'ёў А.С., а таксама прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства аховы здароўя, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

Асноўнай мэтай гэтага міжсесійнага пасяджэння стала абмеркаванне актуальных пытанняў нарошчвання экспарту беларускіх тавараў і паслуг у Дзяржаву Ізраіль, якія патрабуюць вырашэння, у тым ліку ў рамках падрыхтоўкі да чарговага сёмага пасяджэння Сумеснага Беларуска-Ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, правядзенне якога плануецца ў г. Мінску, папярэдне мяркуючы, у чацвёртым квартале 2020 года.

У рамках пасяджэння былі прааналізаваны і разгледжаны вынікі знешняга гандлю таварамі і паслугамі з Дзяржавай Ізраіль за студзень-красавік 2020 года, якія характарызуюцца нарошчваннем аб'ёмаў знешняга гандлю паслугамі і экспарту паслуг, з аднаго боку, і зніжэннем аб'ёмаў знешняга гандлю таварамі і экспарту беларускіх тавараў у Дзяржаву Ізраіль , з другога боку.

ДАВЕДАЧНА: агульны аб'ём знешняга гандлю паслугамі з Дзяржавай Ізраіль за студзень-красавік 2020 года склаў 22,5 млн. дол. ЗША (147% да аналагічнага перыяду 2019 года). Пры гэтым экспарт паслуг склаў 19,7 млн. дол. ЗША (166,3% да аналагічнага перыяду 2019 года). Асноўную ўдзельную вагу (больш за 67 працэнтаў) у агульным аб'ёме экспарту паслуг у Дзяржаву Ізраіль заняў экспарт камп'ютарных, тэлекамунікацыйных і інфармацыйных паслуг.

Агульнае станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі з Дзяржавай Ізраіль за 4 месяцы вырасла на 5,8 млн. дол. ЗША ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года і склала 29,2 млн. дол. ЗША.

Па выніках мерапрыемства быў падрыхтаваны пратакол міжсесійнага пасяджэння, які прадугледжвае прыняцце канкрэтных мер з боку ўсіх беларускіх удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці і іншых зацікаўленых, накіраваных на пашырэнне таварнай наменклатуры і нарошчванне аб'ёмаў экспарту ў Дзяржаву Ізраіль беларускай прамысловай прадукцыі і тэхнікі, сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання, а таксама павелічэнне аб'ёмаў экспарту турыстычных паслуг, паслуг у галіне адукацыі, аховы здароўя, спорту, і актывізацыю працэсаў рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў галіне збору на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і абясшкоджвання адходаў сінтэтычных і мінеральных алеяў і іншых інвестпраектаў.

ДАВЕДАЧНА: у адпаведнасці са зменамі, унесенымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2020 г. № 160 "Аб дзейнасці калегіяльных утварэнняў», у пералік дзяржаў, якія замацоўваюцца за службовымі асобамі, за Міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь з сакавіка 2020 года замацавана Дзяржава Ізраіль і кіраванне беларускай часткі Сумеснага Беларуска-Ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве ў мэтах забеспячэння нарошчвання аб'ёмаў і дыверсіфікацыі экспарту тавараў і паслуг.