Выбіраем разам лепшую паштовую марку Рэспублікі Беларусь 2017 года

З 29 студзеня па 28 лютага 2018 года ўсе жадаючыя запрашаюцца паўдзельнічаць у конкурсе-апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2017 года».

Для гэтага неабходна:

1. Зайсці на сайт РУП «Белпошта» у раздзел «Філатэлія» http://www.belpost.by/stamps/best-stamp-2017/ запампаваць бланк анкеты, запоўніць яго, пазначыўшы нумар маркі або паштовага блоку, якая спадабалася Вам больш за ўсё, і даслаць на электронны адрас vinch@belpost.by;

Сярод усіх удзельнікаў апытання, якія дашлюць лісты ў вызначаны тэрмін з правільна запоўненай анкетай і назавуць марку-пераможца, будуць разыграны прызы: наборы філатэлістычнай прадукцыі.

Лепшай будзе прызнана тая паштовая марка альбо блок, за якую прагаласуе большасць удзельнікаў.
.