Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Традыцыйныя музычныя інструменты беларусаў»

Друкаваная версія
27.08.2019

29 жніўня 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Традыцыйныя музычныя інструменты беларусаў».

Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.

Дызайн Я.Бядонік.

Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

Лютня – старажытны струнны шчыпковы музычны інструмент. Мае выпуклы, авальны кузаў, кароткую шыйку з грыфам, адагнутую назад галоўку з гарызантальна размешчанымі калкамі для нацягвання струн, плоскую драўляную дэку з рэзанатарнай адтулінай, упрыгожанай разеткамі.

Дуда – беларускі народны аэрафонны язычковы музычны інструмент (від валынкі) з рэзервуарам для паветра, з адзінарнай трасцінай і бурдонам. Да сярэдзіны ХХ ст. шырока выкарыстоўвалася для акампанементу танцам і абрадам.

Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, майстра Дубнавіцкага Ю.А.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. Дызайн Я.Бядонік.