Прадстаўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі заваявалі 2 медалі на сусветным першынстве WorldSkills 2019 у Казані

22-26 жніўня ў Казані (Расія) прайшоў 45-ы чэмпіянат свету па прафесійным майстэрстве WorldSkills Internationals. Больш за 1300 удзельнікаў з 63 краін і рэгіёнаў дэманстравалі свае ўменні па 56 прафесіях.

Беларуская каманда, прадстаўленая ў 33 кампетэнцыях, заваявала 4 медалі выдатнікаў (medal of excellence), якія ўручаюцца ўдзельнікам, якія паказалі высокае майстэрства ў сваёй прафесіі.

Дзве з іх заваявалі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі - Арцямёнак Валянцін, па кампетэнцыі "Інфармацыйныя кабельныя сеткі" і Крупскі Аляксей, па кампетэнцыі "Вэб-тэхналогіі".

Віншуем хлопцаў і іх трэнераў-экспертаў: дэкана факультэта павышэння кваліфікацыі Алега Хадасевіча і старэйшага выкладчыка кафедры ПОСТ Вольгу Рабычыну.