Адбыўся чарговы экспертны форум па пытаннях развіцця тэхналогій "электроннага ўрада"

27 студзеня 2017 г. у г. Мінску ў Цэнтры інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Міністэрства сувязі і інфарматызацыі адбыўся экспертны форум па пытаннях развіцця тэхналогій «электроннага ўрада».

Мерапрыемства падрыхтавана па даручэнні Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы праекту ПРААН «Развіццё інклюзіўнага мясцовага кіравання ў Рэспубліцы Беларусь».

Гэты раз форум быў арыентаваны на павышэнне паінфармаванасці кіраўнікоў дзяржаўных органаў, адказных за развіццё інфарматызацыі ў сваіх ведамствах, пра сусветныя тэндэнцыі
і найбольш эфектыўныя і практычныя рашэнні, якія прымяняюцца ў сферы «электроннага ўрада». Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў адкрыў экспертны форум і звярнуўся да ўдзельнікаў з прывітальным словам.

У якасці экспертаў у гэтай галіне былі запрошаны спецыялісты з Эстоніі, Сербіі, а таксама вядучых сусветных кампаній сектара ІКТ, якія падзяліліся вопытам стварэння і развіцця «электроннага ўрада» у свеце, абмеркавалі з аўдыторыяй спецыфіку таго, як прахозяць працэсы лічбавай трансфармацыі ў розных сферах грамадскіх адносін і сектарах эканомікі, а таксама прадставілі найбольш паспяховыя і цікавыя тэхналагічныя рашэнні.

Паміж удзельнікамі адбыўся зацікаўлены абмен думкамі.

Эксперты высока ацанілі развіццё сектара ІКТ у Рэспубліцы Беларусь і адзначылі істотны прагрэс у пытаннях развіцця нацыянальных сістэм «электроннага ўрада».

Усімі ўдзельнікамі мерапрыемства адзначана высокая кваліфікацыя запрошаных экспертаў, якасць атрыманых прафесійных ведаў, якія могуць быць прымененыя ў далейшай працы.