30 красавіка адбудзецца спецыяльнае памятнае гашэнне паштовай прадукцыі, прысвечанае 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі

Друкаваная версія
29.04.2019

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 30 красавіка 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі.

Месца гашэння – Мінск-1.
Колер масцікі – чорны.

У 2019 годзе спаўняецца 115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі. За сваю больш чым векавую гісторыю прафсаюзы сталі сацыяльнай рэальнасцю і ўвайшлі ў структуру грамадства ў якасці важнейшага элемента.
Сёння Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) – гэта нацыянальны прафсаюзны цэнтр, рэспубліканскае добраахвотнае незалежнае аб’яднанне прафесійных саюзаў, іх згуртаванняў і асацыяваных членаў, дзе адным з галоўных напрамкаў дзейнасці з’яўляецца абарона канстытуцыйных і працоўных правоў членаў прафсаюзаў.

Канверт падрыхтаваны з выкарыстаннем элемента скульптурнай кампазіцыі, размешчанай на франтоне будынка Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў (аўтары А.Глебаў, В.Папоў, С.Селіханаў).

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».

Дызайн спецштэмпеля і канверта Алены Мядзведзь.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

Больш на сайте РУП «Белпошта»