Міністры абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан

Друкаваная версія
29.07.2019

29 ліпеня 2019 года адбыліся перамовы Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Канстанцінавіча Шульгана і Міністра па развіцці інфармацыйных тэхналогій і камунікацый Рэспублікі Узбекістан Садзікава Шухрата Мухамаджанавіча пры ўдзеле кіраўнікоў зацікаўленых арганізацый абедзвюх дзяржаў.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі, а таксама ўзгаднілі праект Пагаднення паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам па развіцці інфармацыйных тэхналогій і камунікацый Рэспублікі Узбекістан аб супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, падпісанне якога адбудзецца 1 жніўня 2019 года ў прысутнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка і Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Ш.М.Мірзіеева.