Да 30-годдзя Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата Мінсувязі выпусціць у абарачэнне памятны спецштэмпеля, які будзе выкарыстоўвацца 29 верасня 2019 года

Друкаваная версія
30.09.2019

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 29 верасня 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 30-годдзю Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата.

Месца гашэння – Мінск-1.

Колер масцікі – сіні.

У 2019 годзе споўнілася 30 гадоў з дня ўтварэння Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы.

Архірэйскі Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы, які адбыўся з 9 па 11 кастрычніка 1989 года ў Маскве, пастанавіў утварыць Беларускі Экзархат у складзе Мінскай, Магілёўскай, Пінскай і Полацкай епархій. Такім чынам, было прынята гістарычнае рашэнне аб аб'яднанні ўсіх праваслаўных епархій на тэрыторыі Беларусі ў адну адміністрацыйную структуру.

Зараз Беларускі Экзархат аб'ядноўвае 15 епархій: Мінскую, Барысаўскую, Маладзечанскую, Слуцкую, Полацкую, Віцебскую, Навагрудскую, Гродзенскую, Лідскую, Магілёўскую, Бабруйскую, Брэсцкую, Пінскую, Гомельскую, Тураўскую. Другая афіцыйная назва Беларускага Экзархата – Беларуская Праваслаўная Царква. Узначальвае Беларускі Экзархат мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускай Праваслаўнай Царквой.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».

Дызайн спецштэмпеля і канверта Алены Мядзведзь.