100 гадоў з дня заснавання БЕЛТА

19 красавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100 гадоў Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім тэлеграфным агенцтвам. У аснове блока і спецштэмпеля - лагатыпы да 100-годдзя БЕЛТА (аўтар І.Буфетава). Дызайн спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» А.Мядзведзь.

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін адзначаецца 18 красавіка

Адным з такіх помнікаў у гісторыі беларускіх сувязістаў можна лічыць Мемарыяльны знак воінам-сувязістам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, які размешчаны ў горадзе Мінску на тэрыторыі цяперашняй Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі па вул. П. Броўкі, 14. У снежні 1970 года на месцы будаўніцтва Мемарыяла быў закладзены першы камень і праведзены мітынг.

У Зале алімпійскай славы НАК Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 95-годдзя Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама»

Сёння, 18 красавіка, у Зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 95-годдзя Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».

Ва ўрачыстай цырымоніі гашэння прынялі ўдзел:
Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч;
Старшыня цэнтральнага савета БФСТ «Дынама» палкоўнік міліцыі Бароўскі Андрэй Леанідавіч.

Цырымонія афіцыйнага гашэння мастацкага маркіраванага канверта «Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь»

Сёння, 14 красавіка, у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае гашэнне мастацкага маркіраванага канверта, прысвечанага гэтаму ведамству.

 У мерапрыемстве прынялі ўдзел:
Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз генерал-маёр юстыцыі Швед Андрэй Іванавіч;
Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч.

22 красавіка 2018 г. спаўняецца пяць гадоў з дня ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

Адбылося пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі ў фармаце відэаканферэнцыі

Сёння, 13 красавіка, у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі ў рэжыме відэаканферэнцыі з падключэннем аблвыканкамаў адбылося пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Курскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. Пасяджэнне правёў кіраўнік беларускай часткі Сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве з Курскай вобласцю, міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч.

Белпошта арганізуе датэрміновую выплату пенсій, прызначаную на 17 красавіка

Датэрміновая выплата пенсій (дапамог), прызначаная на 17 красавіка ў аддзяленнях паштовай сувязі (АСС) РУП «Белпошта» будзе ажыццяўляцца наступным чынам:

з 13 красавіка - у АПС г. Мінска;
з 14 красавіка - ва ўсіх АПС Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, у сельскіх АПС Гомельскай і Гродзенскай абласцей;
16 красавіка - у АПС г.Віцебска, у гарадскіх АПС Гомельскай і Гродзенскай абласцей.

Мінсувязі, Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі і асацыяцыя «Інфапарк» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

11 красавіка 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» і Навукова-тэхналагічная асацыяцыя «Інфапарк» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне падрыхтоўкі кадраў у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
  Подпісы пад дакументам паставілі Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі Андрэй Зяневіч і Генеральны дырэктар Асацыяцыі «Інфапарк» Уладзімір Басько.

Адукаваць будучыню

Адбылося сумеснае пасяджэнне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і калегіі Міністэрства адукацыі Беларусі

Неабходнасць выпрацоўкі ўзгодненых падыходаў да фарміравання новага адукацыйнага профілю сучаснага ІТ-спецыяліста - такая задача стаяла перад удзельнікамі сумеснага пасяджэння калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і калегіі Міністэрства адукацыі Беларусі, якая адбылася 11 красавіка ў Мінску, у актавай зале Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

«Зярняты будучыні»: ІКТ-навігацыя беларускіх студэнтаў у Кітай

Ужо не першы год у рамках міжнароднага адукацыйнага праекта для маладых спецыялістаў пад назвай «Зярняты будучыні» карпарацыя Huawei займаецца падрыхтоўкай таленавітай беларускай моладзі. На сённяшні дзень у рамках гэтага праекта быў навучаны 31 студэнт.