Міністр прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да Дня ведаў, у сярэдняй школе №2 г.Дзяржынска

1 верасня Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня ведаў, у сярэдняй школе №2 г. Дзяржынска.

Сёння за парты сядуць звыш 1 млн. вучняў, у тым ліку 114 тысяч першаклашак. Усяго ў новым навучальным годзе будуць працаваць 2990 дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Міністр сувязі і інфарматызацыі павіншаваў усіх прысутных з пачаткам навучальнага года. Школьнікам пажадаў паспяховай вучобы, вялікіх дасягненняў, прыемных уражанняў, а таксама стаць годнымі грамадзянамі нашай краіны і па завяршэнні вучобы не забываць родную школу і вяртацца да сваіх вытокаў на сваю малую радзіму. Настаўнікаў падзякаваў за нялёгкую, але такую высакародную працу і цярпенне. Пажадаў ім моцнага здароўя і творчага падыходу ў перадачы сваіх ведаў вучням.

Пасля заканчэння ўрачыстай лінейкі школьнікі занялі свае парты і настаўнікі правялі першы ўрок, які прысвечаны тэме «Я вырас тут, і дарагі мне гэты кут». Урок закліканы сфарміраваць у вучняў пачуццё гонару за сваю бацькаўшчыну і свой народ, а таксама адказнасці за жыццё тых родных месцаў, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя і юнацкія гады.

У рамках Дня ведаў у Дзяржынскай школе прайшла акцыя «Здравствуй школа", арганізаваная РУП «Белпошта». Школьнікам уручалі прыгожыя паштовыя карткі, якія можна было падпісаць у адрас свайго першага настаўніка, выказаўшы словы ўдзячнасці за іх працу і бясплатна адправіць па ўсёй тэрыторыі Рэспубліцы Беларусь да 10 верасня.