Увазе арганізацый, якія ажыццяўляюць паштовую дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый

20 лютага 2020 г. Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі завяршаецца прыём заявак для ўдзелу ў конкурсным адборы па вызначэнні прэтэндэнтаў на занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2019 год сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць паштовую дзейнасць і дзейнасць у галіне тэлекамунікацый , і філіялаў.

Пры накіраванні дакументаў удзельнікам неабходна дзейнічаць адпаведна Інструкцыі аб парадку адбору прэтэндэнтаў на занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару, зацверджанай пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2016 г. № 20.

Для ўдзелу ў конкурсным адборы арганізацыям і іх філіялам, якія адпавядаюць патрабаванням і ўмовам, устаноўленым пунктамі 5 і 6 названай Інструкцыі, прадстаўляюць у Міністэрства сувязі і інфарматызацыі падпісаныя кіраўніком дакументы усталяванай формы: заяўку на ўдзел у конкурсным адборы і інфармацыю аб выніках дзейнасці і дасягненнях за 2019 год са звесткаміі аб выкананні абавязковых умоў, крытэрыяў і паказчыкаў ацэнкі працы ў выглядзе даведкі (з прыкладаннем дакументаў, якія пацвярджаюць значэнне паказчыкаў). Паштовы адрас: 220050, г.Мінск, пр-Незалежнасці, 10