На пасяджэнні працоўнай групы абмеркаваны падыходы да ўкаранення ў Рэспубліке Беларусь сетак сотавай рухомай электрасувязі пятага пакалення

Друкаваная версія
16.06.2020

Пад кіраўніцтвам Канстанціна Шульгана, Міністра сувязі і інфарматызацыі - намесніка старшыні працоўнай групы па распрацоўцы стратэгіі стварэння ў Рэспубліцы Беларусь сетак сотавай рухомай электрасувязі пятага пакалення (5G), 12 чэрвеня 2020 г. адбылося чарговае пасяджэнне гэтай працоўнай групы.

Міністр праінфармаваў, што работа Мінсувязі сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі, аператарамі сотавай сувязі і грамадскімі аб’яднаннямі па пытаннях укаранення сетак стоавай рухомай электрасувязі пятага пакалення (5G) вядзецца апошнія некалькі год з мэтай падрыхтоўкі радыёчастотнага рэсурса для ўкаранення сеткі 5G, распрацоўкі найбольш прыдатных умоў для хуткага ўкаранення гэтай радыётэхналогіі на ўсёй тэрыторыі краіны з улікам дзяржаўных прыярытэтаў.

У ходзе пасяджэння Шульган К.К. праінфармаваў аб сумеснай рабоце з дзяржаўнымі органамі па фарміраванні сістэмы патрабаванняў да патэнцыйнага аператара па тэрмінах і ўмовах пакрыцця тэрыторыі Рэспублікі Беларусь паслугамі 5G і іх якасці, а таксама аб вопытнай эксплуатацыяй абсталявання сеткі 5-га пакалення, якая праводзіцца аператарамі, у яе межах па прапанове Мінсувязі, УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і ратыёэлектронікі” плануецца шэраг натурных эксперыментаў з удзелам прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, апреатараў сотавай сувязі і вытворцаў абсталявання з мэтай вызначэння ўмоў выканання саітарных нормаў пры ўкараненні гэтай радыётэхналогіі.

У рамках пасяджэння таксама былі разгледжаны і падтрыманы распрацаваныя Мінсувязі сумесна з зацікаўленымі прапановы па падыхадах да ўкаранення ў Рэспубліцы Беларусь сеткі сотавай рухомай сувязі 5-га пакалення (5G), якія ўлічваюць міжнародны вопыт.

Аб выніках абмеркавання пытанняў падрыхтоўкі да ўкараненя ў рэспубліцы Беларусь сеткі сотавай руховай электрасувязі 5-га пакалення (5G) з аператарамі электрасувязі і прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый Мінсувязі праінфармуе дадаткова.