Еўразійская эканамічная камісія арганізавала працу экспертнай пляцоўкі па лічбавым гандлі

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект распараджэння Еўразійскага міжурадавага савета «Аб стварэнні ўмоў для развіцця лічбавай экасістэмы гандлю ў Еўразійскім эканамічным саюзе» і праект дакладу аб развіцці лічбавага (інтэрнэт) гандлю Еўразійскага эканамічнай саюза.

Дата абмеркавання да 26 сакавіка 2019 года.

https://docs.eaeunion.org/pd/ru-ru/01036­05/pd_07032019

Выпускаецца ў абарачэнне памятны спецштэмпеля, які будзе выкарыстоўвацца 15 сакавіка 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 15 сакавіка 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 Месца гашэння - аддзяленне паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 16 сакавіка 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06;

намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях будаўніцтва
РУП «Белтэлекам» Ласоўскім Віктарам Браніслававічам па тэлефоне
+375 (17) 217-10-77;

Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

Сёння, 14 сакавіка, Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў Гомельскі філіял РУП «Белтэлекам» і Гомельскі філіял РУП «Белпошта» і сустэўся з працоўнымі калектывамі.

Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўных калектываў па тэмах ідэалагічнага дня:

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: для людзей у імя будучыні краіны (да 25-годдзя Асноўнага закона беларускай дзяржавы)

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Вялікі падворлік» з серыі «Птушка года»

Сёння, 12 сакавіка 2019 года, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Вялікі падворлік» з серыі «Птушка года». Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», рашэннем XXI Зьезду дадзенай арганізацыі птушкай 2019 года абраны вялікі падворлік.

Прайшло трэцяе пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2019»

11 сакавіка 2019 года ў Мінсувязі пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган К.К. прайшло трэцяе пасяджэнне арганізацыйнага камітэта, створанага для падрыхтоўкі і правядзення 8-12 красавіка 2019 г. у г.Мінску 26-га Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО-2019».

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. Р. В. Кудрэвіч»

10 сакавіка 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. Р. В. Кудрэвіч», наклад якога складзе 20 тысяч. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Дызайн канверта і спецштэмпеля Алены Мядзведзь.

Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць 2 красавіка ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 9 сакавіка 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тлефонныя лініі»:

першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыіШэдко Дзмітрыем Генадзевічам па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06 ;

намеснікам генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белтэлекам» Шайбакавым Вадзімам Уладзіміравічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77 ;

Кіраўнік Мінсувязі накіраваў віншавальную тэлеграму з Міжнародным жаночым Днём!

"Паважаныя калегі, дарагія жанчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Міжнародным жаночым Днём!

Сучасная жанчына не проста жонка, мама, дачка. Яна выдатны кваліфікаваны кіраўнік, спецыяліст, дзелавой партнёр, добры сябар і надзейны паплечнік. Пры гэтым ёй заўсёды ўдаецца заставацца прыгожай, непаўторнай, клапатлівай. У гэты дзень хацелася б выказаць вам сваё захапленне за вашу жаночую мудрасць, уменне прыўнесці ў працу сувязістаў уласцівую жанчынам адказнасць, настойлівасць у дасягненні мэты, паразуменне і супрацоўніцтва.