Адбыўся чарговы семінар цыклу рэгіянальных семінараў па пытаннях развіцця тэхналогій электроннага ўрада для кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў дзяржаўнага кіравання 29 лістапада 2017 г. Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі сумесна з Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам у г. Віцебску праведзены семінар цыклу рэгіянальных семінараў па пытаннях развіцця тэхналогій электроннага ўрада. Мэтавай аўдыторыяй семінара сталі запрошаныя прадстаўнікі кіраўнікоў Віцебскага абласнога, гарадскога, раённага выканаўчых камітэтаў, адміністрацый г. Віцебска і шэрагу прадпрыемстваў горада, якія аказваюць паслугі насельніцтву ў розных сферах. Прадстаўнікі раёнаў Віцебскай вобласці таксама прысутнічалі на мерапрыемстве з дапамогай відэаканферэнцсувязі. Read more about Адбыўся чарговы семінар цыклу рэгіянальных семінараў па пытаннях развіцця тэхналогій электроннага ўрада для кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў дзяржаўнага кіравання PDF
Выпускаецца ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 6 снежня для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 100-годдзю Беларускага Дома друку Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 6 снежня 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 100-годдзю Беларускага Дома друку. Месца гашэння - аддзяленне паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16). Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнага маркай «А», тыраж якога 30 тысяч. Read more about Выпускаецца ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 6 снежня для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 100-годдзю Беларускага Дома друку PDF
Адбылося пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінсувязі 22 лістапада пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Папкова С.П. адбылося пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Read more about Адбылося пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінсувязі PDF
Выязны прыём у Лагойскім РВК правядзе 24 лістапада Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў С.П. 24 лістапада 2017 годаы з 11.30 да 12.30 у кабінеце №204 Лагойскага раённага выканаўчага камітэта Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў Сяргей Пятровіч правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым правядзеннем «прамой тэлефоннай лініі» па тэлефоне 8 (01774) 55341. Для жыхароў раёна. На прыём мець пры сабе дакумент які сведчыць асобу. Папярэдні запіс праводзіцца па тэл. 8 (01774) 52 5 82 з 9.00 да 12.00 Read more about Выязны прыём у Лагойскім РВК правядзе 24 лістапада Міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў С.П. PDF
Унесены змены ў парадак разліку памеру платы за выкарыстанне спектру Урадам Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 16 лістапада 2017 года № 853 , у адпаведнасці з якой унесены змены ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2006 г. № 890 "Аб устанаўленні парадку вызначэння памеру штогадовай, разавай платы і платы за выдзяленне радыёчастотнага спектру". Read more about Унесены змены ў парадак разліку памеру платы за выкарыстанне спектру PDF
Беларусь пацвердзіла статус рэгіянальнага лідэра ў развіцці ІКТ і захавала пазіцыі ў сусветным рэйтынгу Міжнародны саюз электрасувязі апублікаваў штогадовую справаздачу «Measuring Information Society Report», якая дае ацэнку развіцця ІКТ у Дзяржавах-Членах МСЭ. Паводле справаздачы, рэгіён СНД па сярэднім значэнні індэкса развіцця інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры займае другое месца сярод 6 геаграфічных рэгіёнаў МСЭ, саступаючы Еўропе і апярэджваючы Амерыканскі рэгіён, Афрыку, Арабскія краіны і Азіяцка-ціхаакіянскі рэгіён. Read more about Беларусь пацвердзіла статус рэгіянальнага лідэра ў развіцці ІКТ і захавала пазіцыі ў сусветным рэйтынгу PDF
У Тунісе праходзіць 15-ы Сімпозіум МСЭ па сусветных паказчыках у галіне электрасувязі/ІКТ (WTIS-17) У Тунісе праходзіць 15-ы Сімпозіум МСЭ па сусветных паказчыках у галіне электрасувязі/ІКТ (WTIS-17). Мэта WTIS - вызначыць і сумесна выкарыстоўваць паказчыкі для вымярэння эканамічнага і сацыяльнага ўздзеяння ІКТ у "інфармацыйным грамадстве", г.зн. рамадстве, у якім актывізуецца выкарыстанне ІКТ для эканамічных, сацыяльных, культурных і палітычных пераўтварэнняў. Read more about У Тунісе праходзіць 15-ы Сімпозіум МСЭ па сусветных паказчыках у галіне электрасувязі/ІКТ (WTIS-17) PDF
13 лістапада 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «2017 – Год навукі ў Беларусі» 13 лістапада 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «2017 – Год навукі ў Беларусі». Дызайн А.Мядзведзь. Марка друкавалася ў РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». З мэтай павышэння статусу вучонага і ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, стварэння спрыяльных умоў для захавання навуковага патэнцыялу краіны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі 2017 год абвешчаны Годам навукі. Read more about 13 лістапада 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «2017 – Год навукі ў Беларусі» PDF
9 лістапада 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Румыніяй» Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Дызайн М.Віткоўскай. Read more about 9 лістапада 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Румыніяй» PDF
Мэты ўстойлівага развіцця 25 верасня 2015 года дзяржавы — члены ААН прынялі парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года. Яна змяшчае шэраг мэтаў, накіраваных на ліквідацыю галечы, захаванне рэсурсаў планеты і забеспячэнне дабрабыту для ўсіх. Кожная з 17 мэтаў змяшчае шэраг паказчыкаў, якія павінны быць дасягнуты на працягу 15 гадоў. Для дасягнення мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця неабходныя сумесныя намаганні ўрадаў, прыватнага сектара, грамадзянскай супольнасці і жыхароў зямлі. Read more about Мэты ўстойлівага развіцця PDF