24 лютага Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100-годдзе беларускай міліцыі»
24 лютага 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «100-годдзе беларускай міліцыі». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
4 сакавіка 2017 года беларускай міліцыі спаўняецца 100 гадоў. Менавіта ў гэты дзень у далёкім 1917 годзе грамадзянскі камендант г. Мінска падпісаў загад, паводле якога М.В.Фрунзе прызначаўся часовым начальнікам міліцыі Усерасійскага земскага саюза па ахове парадку ў горадзе.