Сімпозіум МСЭ па сусветных паказчыках у галіне электрасувязі/ІКТ (WTIS-20) З 1 па 3 снежня 2020 года праходзіць Сімпозіум МСЭ па сусветных паказчыках у галіне электрасувязі/ІКТ (WTIS-20), у якім прымаюць удзел і прадстаўнікі Адміністрацыі сувязі Беларусі. WTIS-20 арганізуе Бюро развіцця электрасувязі МСЭ. Read more about Сімпозіум МСЭ па сусветных паказчыках у галіне электрасувязі/ІКТ (WTIS-20) PDF
Міжнародным саюзам электрасувязі апублікавана справаздача «Вымярэнне лічбавага развіцця: факты і лічбы, 2020 год» Гэтая справаздача прапануе кароткі агляд найбольш важных паказчыкаў развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у розных рэгіёнах свету, уключаючы ацэнку бягучага года. Апошнія звесткі паказваюць, што колькасць хатніх гаспадарак, якія маюць доступ у сетку Інтэрнэт складае 57працэнтаў. Разам з гэтым у свеце назіраецца значны разрыў паміж гарадской і сельскай мясцовасцю. Па даных справаздачы ўпершыню ў гісторыі колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі скарачаецца, а глабальны рост колькасці абанентаў рухомай шырокапалоснай сувязі стабілізуецца. Read more about Міжнародным саюзам электрасувязі апублікавана справаздача «Вымярэнне лічбавага развіцця: факты і лічбы, 2020 год» PDF
26 лістапада ў 11.00 адбудзецца прэс-канферэнцыя «Мадэрнізацыя і развіццё тэлефонных сетак у Беларусі. Магчымасць прадастаўлення доступу да сеткі Інтэрнэт, у тым ліку ў малых населеных пунктах краіны» 26 лістапада 2020 г. у 11.00 у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Мадэрнізацыя і развіццё тэлефонных сетак у Беларусі. Магчымасць прадастаўлення доступу да сеткі Інтэрнэт, у тым ліку ў малых населеных пунктах краіны». У мерапрыемстве прымуць удзел першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Ткач Павел Мікалаевіч і намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Туромша Сяргей Валер'евіч. Read more about 26 лістапада ў 11.00 адбудзецца прэс-канферэнцыя «Мадэрнізацыя і развіццё тэлефонных сетак у Беларусі. Магчымасць прадастаўлення доступу да сеткі Інтэрнэт, у тым ліку ў малых населеных пунктах краіны» PDF
Пагадненне аб утварэнні Кансорцыума «Лічбавыя транспартныя калідоры Еўразійскага эканамічнага саюза» У рамках Транспартнага тыдня 2020, які завяршыў сваю працу ў Маскве, 19 лістапада падпісана Пагадненне аб утварэнні Кансорцыума «Лічбавыя транспартныя калідоры Еўразійскага эканамічнага саюза». Да Пагаднення далучаюцца арганізацыі краін-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза. Беларускай арганізацыяй-удзельніцай Кансорцыума з'яўляецца навукова-інжынернае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Інстытут прыкладных праграмных сістэм». Пагадненне падпісана дырэктарам Ігарам Міхайлоўскім. Read more about Пагадненне аб утварэнні Кансорцыума «Лічбавыя транспартныя калідоры Еўразійскага эканамічнага саюза» PDF
Сустрэча Міністра сувязі і інфарматызацыі з працоўным калектывам Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» 11 лістапада 2020 года Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч наведаў Віцебскі філіял РУП «Белпошта» і сустрэўся з працоўным калектывам. У рамках мерапрыемства абмяркоўваліся пытанні развіцця паштовай сувязі, якое накіравана на ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, развіццё электроннай камерцыі, пашырэнне спектру дыстанцыйных паштовых паслуг, а таксама развіццё банкаўскіх і фінансавых паслуг. Read more about Сустрэча Міністра сувязі і інфарматызацыі з працоўным калектывам Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» PDF
На грамадскае абмеркаванне уносіцца праект прафстандарта на від працоўнай дзейнасці «Праектаванне, эксплуатацыя і абслугоўванне воблачных інфармацыйных тэхналогій» Для азнаямлення і абмеркавання зацікаўленымі прапануецца праект прафесійнага стандарту на від працоўнай дзейнасці «праектаванне, эксплуатацыя і абслугоўванне воблачных інфармацыйных тэхналогій», распрацаваны ў рамках дзейнасці Сектаральнага савета кваліфікацый у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і сувязі пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Read more about На грамадскае абмеркаванне уносіцца праект прафстандарта на від працоўнай дзейнасці «Праектаванне, эксплуатацыя і абслугоўванне воблачных інфармацыйных тэхналогій» PDF
У новай версіі кліенцкай праграмы для працы з ідэнтыфікацыйнымі картамі з'явілася функцыя, якая дазваляе пратэставаць счытванне даных У мэтах арганізацыі тэставання макетаў ідэнтыфікацыйных карт і гатоўнасці працоўных месцаў да інфармацыйнага ўзаемадзеяння з імі ў рамках Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы на сайце Мінсувязі размешчана новая версія кліенцкай праграмы. У новай версіі даступная функцыя счытвання даных ідэнтыфікацыйных карт па CANкоду. Для гэтага неабходна ў меню выбраць пункт «Атрымаць групы даных»: Read more about У новай версіі кліенцкай праграмы для працы з ідэнтыфікацыйнымі картамі з'явілася функцыя, якая дазваляе пратэставаць счытванне даных PDF
У Правілы аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання ўнесены змены Саветам Мiнiстраў Рэспублікі Беларусь 3 лістапада 2020 г. прынята пастанова № 626 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2004 г. №1111". Read more about У Правілы аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання ўнесены змены PDF
Адбылася прэзентацыя паштовага праекта «Фердынанд Рушчыц» у «Паштовым салоне» На 40-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА было прынята рашэнне аб уключэнні ў Каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2020 год 150-годдзе з дня нараджэння вядомага мастака, пейзажыста, графіка, тэатральнага дэкаратара і педагога, ураджэнца Беларусі Фердынанда Рушчыца. На працягу года ў Мінску і на радзіме мастака ў вёсцы Багданава Валожынскага раёна Мінскай вобласці праходзілі святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты. Read more about Адбылася прэзентацыя паштовага праекта «Фердынанд Рушчыц» у «Паштовым салоне» PDF
Удзельная вага сектара «Сувязь і інфарматызацыя» ў структуры ВУП па выніках 9 месяцаў гэтага года павялічыўся на 1,2 працэнтнага пункта У сектары «Сувязь і інфарматызацыя» па выніках працы за 9 месяцаў 2020 года захавалася станоўчая дынаміка найважнейшых эканамічных паказчыкаў. За студзень-верасень выкананы ўстаноўленыя для Мінсувязі паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, забяспечана стабільнае фінансавае становішча арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы сувязі і інфарматызацыі. Read more about Удзельная вага сектара «Сувязь і інфарматызацыя» ў структуры ВУП па выніках 9 месяцаў гэтага года павялічыўся на 1,2 працэнтнага пункта PDF