Мінсувязі выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Святы і абрады беларусаў»
6 ліпеня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Святы і абрады беларусаў».
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце. Мастак В.Чайчук. Дызайн Я.Бядонік.
Каляды – вясёлае зімовае свята. Да сучаснасці дайшла цікавая традыцыя – калядаванне. Увечары моладзь апраналася ў жывёл і розных чароўных істот, яны хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго найлепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах.