Бягучы стан і асноўныя вынікі, дасягнутыя ў 2019 года ў рамках рэалізацыі Дзяржпраграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады

На сайце размешчана інфармацыя аб ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады, у тым ліку аналіз бягучага стану і асноўныя вынікі, дасягнутыя у 2019 годзе.

Дзяржаўная праграма развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016 - 2020 гады, зацверджаная пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 сакавіка 2016 г. № 235, уключае 80 мерапрыемстваў 36 заказчыкаў, аб'яднаных у 3 падпраграмы.

Аб рабоце, якая праводзіцца па пытанні адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы

З 2017 года Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць работу па пытанні адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Вынікам работы стала «Дарожная карта па рэалізацыі рэзалюцыі Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 30.06.2017г.

17 мая - Сусветны дзень электрасувязі і інфармацыйнага грамадства

17 мая адзначаецца Сусветны дзень электрасувязі і інфармацыйнага грамадства (СДЭІГ). У гэтым годзе ён прысвечаны тэме "Злучым да 2030 года: выкарыстанне ІКТ для дасягнення Мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця (МУР)".
 

«Белтэлекам» перадаў тры аўтамабілі ўстановам аховы здароўя

Аўтамабіль ГАЗ 32-212 накіраваны Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, GEELY EMGRAND і LADA Largus - Барысаўскай бальніцы № 2. У кампаніі ўпэўненыя, што гэта дазволіць больш аператыўна аказваць дапамогу тым, каму яна так неабходна.

13 мая Дзмітрый Казак, дырэктар Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам", уручыў ключы і пакет дакументаў на аўтамабіль галоўнаму ўрачу Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Андрэю Андрушкіну.

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 16 мая 2020 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

Намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне +375 (17) 287-87-06;

Генеральным дырэктарам РУП «Белпошта» Юркевіч Святланай Віктараўнай па тэлефоне +375 (17) 293 55 48;

Намеснікам генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях РУП «Белтэлекам» Даньшынай Таццянай Уладзіміраўнай па тэлефоне +375 (17) 217-10-77.

Беларуская паштовая марка «Старажытныя паштовыя маршруты» ўдзельнічае ў конкурсе

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе і падтрымаць беларускую марку!

Асацыяцыя дзяржаўных паштовых аператараў Еўропы (PostEurop) з 9 мая па 9 верасня 2020 года праводзіць конкурс на лепшую паштовую марку, выпушчаную па праграме «Еўропа».

Тэма 2020 года - «Старажытныя паштовыя маршруты».
 
На конкурсе прадстаўлена і паштовая марка, выпушчаная Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

У адкрытым доступе. Канстанцін Шульган: «Сувязь і інфарматызацыю падзяляць не трэба»

Тэлеканал «ЯСНАе TV» запусціў новы аналітычны праект «У адкрытым доступе», прысвечаны IT-тэматыцы, свету інавацый, тэлекамунікацый і лічбавых тэхналогій.

7 мая выйшла першая праграма удзельнікам якой стаў міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган.

Аўтар і вядучы праекта - вядомы журналіст Юрый Гроераў.

Спасылка на відэа: https://youtu.be/6keT9pgv6Ps

Тлумачэнні па пытанні рэгулявання дзейнасці ў галіне сувязі па аказанні паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання і кур'ерскіх паслуг

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці» падлягае ліцэнзаванню паслуга паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў.

Артыкулам 1 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб паштовай сувязі» вызначана, што паштовыя адпраўленні - адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі, пасылкі, адпраўленні паскоранай пошты, паштовыя грашовыя пераклады, прынятыя аператарамi паштовай сувязі для дастаўкi (уручэння) адрасату па ўказаным на паштовым адпраўленні паштовым адрасе.

Выпушчаны сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Сёння, 8 мая 2020 года, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Пры вырабе блока выкарыстана тэхналогія тэрмічнага ціснення металізаванай фальгой чырвонага колеру. Тыраж блока склаў 20 тысяч.
 
Праект падрыхтаваны па матэрыялах Усіхсвяцкага прыходу г. Мінска, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Дызайн паштовага блока, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Яўгеніі Бядонік.

Сувязісты ў ліку першых аказалі падтрымку нашым грамадзянам, якія апынуліся за мяжой у пачатку эпідэміі

    Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган     распавёў 1prof.by аб дзеяннях работнікаў сувязі ў перыяд барацьбы з     пандэміяй.

    - Сувязь і інфарматызацыя шчыльна ўвайшлі ў жыццё кожнага чалавека. сувязісты ў ліку першых аказалі падтрымку нашым грамадзянам, якія апынуліся за мяжой у пачатку эпідэміі. Тады адзінай кропкай сувязі з радзімай былі     дыппрадстаўніцтвы: для людзей было вельмі важна скаардынаваць свае     дзеянні.