У дзяржрэгуляванні лічбавага развіцця Беларусі адбыліся змены У мэтах удасканалення дзяржаўнага рэгулявання лічбавага развіцця ўнесены змяненні ва ўказ ад 7 красавіка 2022 года нумар 136 «Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі». Адпаведны ўказ нумар 200 падпісаў 19 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе беларускага лідэра. Read more about У дзяржрэгуляванні лічбавага развіцця Беларусі адбыліся змены PDF
РУП «Белпошта» і Беларуская Праваслаўная Царква праводзяць конкурс дзіцячых малюнкаў РУП «Белпошта» і Беларуская Праваслаўная Царква з 2 чэрвеня па 15 верасня 2025 года праводзяць конкурс дзіцячых малюнкаў па тэматыцы праваслаўных і дзяржаўных свят і святочных дзён. Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: «Рэлігійныя хрысціянскія святы» («Нараджэнне Хрыстова. Традыцыі свята Нараджэння», «Хрышчэнне Гасподне. Богаяўленне», «Уваскрасенне Хрыстова – Пасха Гасподня»), «Праваслаўнае краязнаўства і духоўная культура» Read more about РУП «Белпошта» і Беларуская Праваслаўная Царква праводзяць конкурс дзіцячых малюнкаў PDF
Навіны філателіі 19 мая 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Жывёлы, якія зніклі з тэрыторыі Беларусі». Друкаваліся таксама ў малым лісце. Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Крэзо. Аддрукаваны ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». На марках прадстаўлены: расамаха, тур, лясны кот, хахуля. У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. Read more about Навіны філателіі PDF
ЛЕПШЫЯ Ў ВОБЛАСЦІ АХОВЫ ПРАЦЫ Сёння ў Мінсувязі адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовага агляду конкурсу на лепшую работу па ахове працы сярод прадпрыемстваў галіны сувязі па выніках за 2024 год. У гэтым годзе на ўдзел у аглядзе-конкурсе паступілі заяўкі ад 11 арганізацый. Месцы размеркаваліся наступным чынам: група «Вытворчыя прадпрыемствы» 1 месца. Белсувязьбуд і Мінсктэлекамбуд 2 месца. Белпошта 3 месца. Белтэлекам група «Арганізацыі і навучальныя адукацыі» Read more about ЛЕПШЫЯ Ў ВОБЛАСЦІ АХОВЫ ПРАЦЫ PDF
Яркія старонкі паштовага летапісу па тэматыцы Еўразійскага эканамічнага саюза Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) – гэта міжнароднае інтэграцыйнае аб'яднанне, створанае для забеспячэння свабоднага руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы паміж краінамі-ўдзельніцамі. Саюз быў заснаваны ў 2015 годзе і ўключае Арменію, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расію. Беларусь з'яўляецца адной з дзяржаў-заснавальнікаў ЕАЭС і актыўна ўдзельнічае ў яе развіцці. Рэспубліка Беларусь стала старшынёй ЕАЭС у яго першы год працы – 2015-ы – і цяпер, праз 10 гадоў, зноў заняла гэта ганаровае месца. Read more about Яркія старонкі паштовага летапісу па тэматыцы Еўразійскага эканамічнага саюза PDF
25 красавіка 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» 25 красавіка 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне». Дызайн А. Мядзведзь. Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Read more about 25 красавіка 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» PDF
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца з 25 красавіка па 2 мая 2025 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага XІІ Нацыянальнай філатэлістычнай выстаўцы «Белфіла-2025». Месца гашэння – аддзяленне паштовай сувязі № 25 Гродна. Колер масцікі – сіні. XІІ Нацыянальная філатэлістычная выстаўка «Белфіла-2025» прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Read more about Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель PDF
Сувязісты сярод узнагароджаных Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены больш як 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 17 красавіка Аляксандр Лукашэнка. Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за: Read more about Сувязісты сярод узнагароджаных PDF
Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. Культурна-адукацыйны праект «Цягнік Памяці» 18 красавіка 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Культурна-адукацыйны праект «Цягнік Памяці» з серыі «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі». Мастак Аляксандр Маскавец (Расія). Дызайн Яўгеніі Бядонік (Беларусь). Фота для канверта Першага дня Таццяны Уласенка. Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». Read more about Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. Культурна-адукацыйны праект «Цягнік Памяці» PDF
РУП «Белпошта» праводзіць конкурс сачыненняў эпісталярнага жанру Беларуская пошта запрашае прыняць удзел у конкурсным адборы сачынення ад Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў 54-м Міжнародным маладзёжным конкурсе твораў эпісталярнага жанру ў 2025 годзе, арганізаваным Сусветным паштовым саюзам.Тэма конкурсу: «Уявіце, што Вы - акіян. Напішыце каму-небудзь ліст, у якім растлумачце, чаму і як людзі павінны клапаціцца пра Вас». Read more about РУП «Белпошта» праводзіць конкурс сачыненняў эпісталярнага жанру PDF