125 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага
2 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштоўку «125 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага».
2 лютага 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштоўку «125 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага».
Пасля пленарнага пасяджэння міжнароднага форуму "Лічбавы парадак у эпоху глабалізацыі" пачалі працу тэматычныя сесіі.
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Пятровіч Папкоў выступіў на сесіі Лічбавы парадак ЕАЭС: ініцыятывы і праекты форуму.
Тэлеканал Хабар 24
Госць студыі - міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў С.П.
ТЭМАТЫКА
• Самастойная і сумесная лічбавізацыя (Independent and mutually interdependent cooperation)
• Краіны ЕАЭС у міжнародных рэйтынгах
• Перавагі лічбавізацыі ў краінах ЕАЭС
МЭТА ПРАВЯДЗЕННЯ
• Абмен ведамі і вопытам па пытаннях лічбавізацыі
• Замацаванне партнёрства сярод краін-удзельніц ЕАЭС
• Прасоўванне рэгіёна ў глабальнай лічбавізацыі
Сайт Форуму http://digitalforum.kz
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў С.П. у складзе ўрадавай дэлегацыі на чале з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Кабяковым А.В., 1-2 лютага 2018 году знаходзіцца з візітам у Рэспубліцы Казахстан.
Сёння, 1 лютага 2018 г., Папкоў С.П. правядзе перамовы з Міністрам інфармацыі і камунікацый Рэспублікі Казахстан Абаевым Д.А. Плануецца абмеркаванне стану і перспектыў далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі, у тым ліку па напрамках лічбавага ўзаемадзеяння ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.
3 лютага 2018 года з 9.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая" тэлефонная лінія з намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне 8 (017) 287 87 06.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.
30 студзеня 2018 г. Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі праведзены заключны семінар цыклу рэгіянальных семінараў па пытаннях развіцця тэхналогій электроннага ўрада.
Мэтавай аўдыторыяй семінара сталі запрошаныя прадстаўнікі кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў дзяржаўнага кіравання Магілёўскай вобласці.
Суботняя «прамая» тэлефонная лінія будзе праведзена намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Наталляй Міхайлаўнай з 9.00 да 12.00 27 студзеня 2018 г., тэл. 375 (17) 287-87 -06.
Звяртаем вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на «прамую тэлефонную лінію» неабходна ўказваць П.І.І. па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/або працы/вучобы.
З 29 студзеня па 28 лютага 2018 года ўсе жадаючыя запрашаюцца паўдзельнічаць у конкурсе-апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2017 года».
Для гэтага неабходна:
1. Зайсці на сайт РУП «Белпошта» у раздзел «Філатэлія» http://www.belpost.by/stamps/best-stamp-2017/ запампаваць бланк анкеты, запоўніць яго, пазначыўшы нумар маркі або паштовага блоку, якая спадабалася Вам больш за ўсё, і даслаць на электронны адрас vinch@belpost.by;