Аб удасканаленні заканадаўства ў галіне электрасувязі Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прынята пастанова ад 20 снежня 2019 г. № 881 "Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях электрасувязі». Прынятыя змяненні накіраваны на спрашчэнне дзейнасці суб'ектаў гаспадарання ў галіне электрасувязі, і ўключаюць у сябе: адмену правядзення вымярэнняў ў поўным аб'ёме пры далучэнні сеткі электрасувязі ў выпадку змены толькі назвы і месца знаходжання ўласніка (уладальніка) далучаемай сеткі электрасувязі альбо сеткі перадачы даных; Read more about Аб удасканаленні заканадаўства ў галіне электрасувязі PDF
Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» У суботу, 25 студзеня 2020 года, з 9.00 да 12.00 «прамыя тэлефонныя лініі» правядуць: Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч па тэлефоне +375 (17) 287-87-06; Генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Петручэня Юрый Мікалаевіч па тэлефоне +375 (17) 217-10-77; Намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыйнай дзейнасці РУП «Белпошта» Драздовіч Алена Васільеўна па тэлефоне +375 (17) 293-55-48. Read more about Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» PDF
Ацаніць якасць прадастаўлення е-сэрвісаў можна на адзіным партале электронных паслуг На адзіным партале электронных паслуг portal.gov.by з'явілася магчымасць ацэнкі якасці прадастаўлення электронных сэрвісаў, распрацаванай НІРУП ІППС па замове Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Цяпер грамадзяне і юрыдычныя асобы змогуць выказаць задаволенасць / незадаволенасьць якасцю прадастаўлення інфармацыі, якая з'яўляецца вынікам аказання электроннай паслугі, адразу ж пасля атрымання такой інфармацыі на АПЭП. Read more about Ацаніць якасць прадастаўлення е-сэрвісаў можна на адзіным партале электронных паслуг PDF
Падпісанне міждзяржаўнага е-дакумента. Для скарачэння часавых і фінансавых выдаткаў у агульнасусветнай практыцы робіцца стаўка на электроннае ўзаемадзеянне і прызнанне сапраўднасці электронных дакументаў з замежнэм электронным подпісам пры міждзяржаўным электронным узаемадзеянні. Для праверкі сапраўднасці электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП) паміж замежнымі дзяржавамі быў распрацаваны сэрвіс даверанага трэцяга боку (ДТБ). Read more about Падпісанне міждзяржаўнага е-дакумента. PDF
Прэзентацыя паштовага праекта «20 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы" Прэзентацыя паштовага праекта «20 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы" 6 снежня 2019 года ў Прадстаўніцтве Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г. Мінску адбылася прэзентацыя паштовага праекта «20 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы". У цырымоніі ўрачыстага гашэння прынялі ўдзел: Read more about Прэзентацыя паштовага праекта «20 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы" PDF
Сёння скончыла сваю работу 25-ая Юбілейная міжнародная выстава Bakutel 2019 Bakutel - не толькі самая маштабная IT-выстава ў Прыкаспійскім рэгіёне, але і унікальная бізнэс-пляцоўка для нетворкінга, дзе завязваюцца трывалыя кантакты і абмяркоўваюцца пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. На працягу 25 гадоў выстава штогод збірае лідэраў тэлекамунікацыйнага рынку, з'яўляючыся паспяховай арэнай для дэманстрацыі IT-прадуктаў і паслуг. Read more about Сёння скончыла сваю работу 25-ая Юбілейная міжнародная выстава Bakutel 2019 PDF
Працягваюць працаваць суботнія "прамыя тэлефонныя лініі" У суботу, 30 лістапада 2019 года, з 9.00 да 12.00 «прамыя тэлефонныя лініі» правядуць: Начальнік аддзела прававога забеспячэння Мінсувязі Плакса Лілія Васільеўна па тэлефоне +375 (17) 287-87-06; Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Юркевіч Святлана Віктараўна па тэлефоне +375 (17) 293-55-48; Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белтэлекам» Шайбакаў Вадзім Уладзіміравіч па тэлефоне +375 (17) 217-10-77. Read more about Працягваюць працаваць суботнія "прамыя тэлефонныя лініі" PDF
У Мінску прайшоў трохдзённы моладзевы інтэлект-форум арганізацый сувязі «Думай! Развівайся! Дзейнічай! » «Думай! Развівайся! Дзейнічай! »- так сімвалічна называецца навукова-тэхнічны і культурна-пазнавальны моладзевы інтэлект-форум арганізацый сувязі, які праходзіў 26 -28 лістапада 2019 года ў Мінску. Гэта стала самым уражлівым і маштабным мерапрыемствам года ў жыцці моладзі галіны. Традыцыйна ў ім узялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў студэнцкай і працоўнай моладзі, стыпендыяты Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі, удзельнікі міжнародных конкурсаў у сферы ІКТ, якія ініцыятыўна праяўляюць сябе ў вытворчым і грамадскім жыцці арганізацый краіны. Read more about У Мінску прайшоў трохдзённы моладзевы інтэлект-форум арганізацый сувязі «Думай! Развівайся! Дзейнічай! » PDF
Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне паштовую марку "25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан» 26 лістапада 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку "25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан. Read more about Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне паштовую марку "25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан» PDF
Вызначаны пераможцы прэміі «Кіраўнік года - 2019. Эліта нацыянальнай эканомікі», сярод якіх і дырэктар РУП «Спецыяльная сувязь» Анатоль Гнядзько У пятніцу, 22 лістапада 2019 года, у Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі «Кіраўнік года - 2019. Эліта нацыянальнай эканомікі». Ва ўрачыстай абстаноўцы ўшаноўвалі прафесіяналаў сваёй справы, чые ўласныя поспехі адначасова сталі сур'ёзным укладам у развіццё і росквіт краіны. Мэта гэтай прэміі - выявіць і паказаць грамадству тых кіраўнікоў, якія здольныя забяспечыць эфектыўную працу сваіх прадпрыемстваў. Так, за высокія паказчыкі узнагароды ўдастоены дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Спецыяльная сувязь» Гнядзько Анатоль Міхайлавіч. Read more about Вызначаны пераможцы прэміі «Кіраўнік года - 2019. Эліта нацыянальнай эканомікі», сярод якіх і дырэктар РУП «Спецыяльная сувязь» Анатоль Гнядзько PDF