Паважаныя калегі, карыстальнікі паслуг сувязі!
Усе сілы працоўных калектываў арганізацый галіны накіраваны на забеспячэнне стабільнага функцыянавання сродкаў сувязі ва ўсіх сферах дзейнасці краіны.
Хочам падкрэсліць, што сёння арганізацыі Мінсувязі працуюць стабільна і забяспечваюць зладжаную працу ўсіх інфармацыйна-камунікацыйных сістэм. Сувязісты прыкладаюць максімальныя намаганні для аказання якасных паслуг сувязі насельніцтву.
Мы зробім усё магчымае, каб заставацца на сувязі з роднымі і блізкімі і абменьвацца інфармацыяй.